Вверх
Вниз


Squirrel with a Gun: арэхавыя разборкі па той бок манітора

Squirrel with a Gun: арэхавыя разборкі па той бок манітора

КТО РЕГУЛЯРНО ДОНАТИТ ШАКАЛАМ НА ПАТРЕОНЕ, ТОТ НЕ ЛОХ! >>>

У дзверы грукаюцца. Падыходзіш да дзвярнога глазку, глядзіш, а там – бомж з драбавіком вавёрка з валынай!

 

 

Вячка К.Текст: Вячка К.
© Shakal.Today
Все публикации автора

Ага, так, нам на пяткі наступае сімулятар вавёркі-рабавальніцы, якая так і марыць «адціснуць» мабілу ў дахадзягі са спальнага раёна. І, у адрозненне ад Goat Simulator (госпадзі, хто ўвогуле хоча гуляць за казла, мужыкі і так усе казлы, без сімулятараў!), гуляць за пухнатую пачвару з Uzi наперавес значна больш этычна (ага, гэта піша вакаліст гурта «Кашлаты Вох»).

Пэўна, некаторыя журналісты чыркануць, што гульня надта нагадвае канцэпт шэдэўра Doka 2, але нічога падобнага! Вы – вавёрка і вам трэба выжываць! На вас будуць паляваць нейкія агентысміты, якія занадта шмат пра вас ведаюць і імкнуцца перапыніць вавёркавы рэкет, але вы будзеце размазваць іх як тое жэле па булачцы любімай бабулі (кхм).

Squirrel with a GunТак выглядае гульня года!

Аўтар гэтага адыёзнага праекта шчыра прызнаецца, што сам не ведае, калі «дапіліць» сваё дзіця, але робіць ён гэта з любоўю і, галоўнае, з густам на рухавіку Unreal Engine 5, так што вочы балець не будуць. І, калі аналізаваць трэйлер, нас чакае даволі неблагі шутэр ад трэцяй асобы ў гарадскім (і крыху лабараторным) антуражы.

І, чым больш чалавек дадасць гэтую забаўку сабе да Wishlist у Steam, тым хутчэй аўтар дачэшацца дарабіць сімулятар вавёрачнага гопніка/вавёрачнай гопніцы.

Squirrel with a Gun на Steam: https://store.steampowered.com/app/2067050/Squirrel_with_a_Gun


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment